Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргі “Народнай волі”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Рэдакцыя газэты марна спрабавала аспрэчыць рашэньне Ленінскага раённага суду, які задаволіў пазоў кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта Алега Праляскоўскага да “Народнай волі” і яе супрацоўніцы Марыны Коктыш.

Нагадаем, 1 кастрычніка суд вырашыў спагнаць на карысьць чыноўніка 25 мільёнаў рублёў з газэты і 2 мільёны з журналісткі.

Нагодай для пазову стаў артыкул Марыны Коктыш “Уладзімер Холад па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА”, у якім згадваўся Алег Праляскоўскі.

Прэтэнзіі ў чыноўніка выклікаў фрагмэнт, у якім ішла гаворка пра чуткі ва ўладных калідорах, паводле якіх Уладзімер Холад браў грошы нібыта не для сябе, а для начальства.

“Народная воля” абскарджвае рашэньне паводле пазову А.Праляскоўскага, 15.10.2007 Штраф "Народнай волі": 25 мільёнаў на карысьць А.Праляскоўскага, 2.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG