Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У "Начной Свабодзе" – згадка пра залатыя мэдалі менскага "Дынама"


Радыё Свабода У "Начной Свабодзе" сёньня мы згадаем народнага артыста Віктара Роўду, які памёр у Менску на 87-м годзе жыцьця. У "Начной чытанцы" прагучаць урыўкі ананімных студэнцкіх паэм, аўтараў якім мы запрашаем адклікнуцца.

Госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе выкладчыца беларускай мовы адной зь менскіх ВНУ Надзея Старавойтава, удзельніца перадачы "У што я веру". Жыхары Горадні скажуць, што для іх было самае складанае ў вывучэньні беларускай мовы?

У мінулую нядзелю адзначаўся Міжнародны дзень памяці ахвяраў дарожных здарэньняў. Цягам гэтага тыдня ў "Начных досьледах" будуць вывучацца розныя чыньнікі, якія выклікаюць аварыі на беларускіх дарогах. Сёньня адмыслоўцы выкажуцца, што трэба зрабіць каб зьменшыць колькасьць ахвяраў ДТЗ.

Апрача таго мы згадаем гістарычную перамогу менскага "Дынама" ў чэмпіянаце СССР па футболе, якая здарылася роўна 25 гадоў таму, і раскажам пра выступ францускага джазавага бэнду “OZMA” ў Беларусі.

У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў пачне аповед пра творчасьць гурту "Крама".

Пасьля 23-й гадзіны: перадача "Праскі акцэнт" пра прычыны і наступствы санкцыяў ЗША ў адносінах да "Белнафтахіму" і Дом літаратара" з удзелам Юрася Жалезкі, Ганны Кісьліцынай і Паўла Касьцюкевіча.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG