Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура адмовілася апратэстоўваць прысуд А.Казуліну


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта абаронцу Аляксандра Казуліна паведамілі ў лісьце з Генэральнай пракуроры Беларусі, якой кіруе Пётар Міклашэвіч.

“У нас засталася апошняя магчымасьць для пратэсту — наглядная скарга на імя старшыні Вярхоўнага Суду Валянціна Сукалы. Сёньня такая скарга будзе адасланая.

Калі і яе не задаволяць, дзяржаўныя ўстановы спыняць усялякае ліставаньне ў справе Казуліна. Тады нам застанецца толькі зьвяртацца ў міжнародныя судовыя інстанцыі”, — сказаў “Свабодзе” былы адвакат кандыдата ў прэзыдэнты Ігар Рынкевіч.

Нагадаем, адвакат Зьміцер Гарачка больш як два месяцы таму падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай апратэставаць прысуд, які летась вынес Аляксандру Казуліну Маскоўскі раённы суд — пяць з паловай гадоў зьняволеньня за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў.

Аднак у Генэральнай пракуратуры мяркуюць, што прысуд быў законны, а Менскі гарадзкі суд таксама пацьвердзіў рашэньне раённага суду.

• Чаму пракуратура не адказвае на скаргі адносна справы А.Казуліна?, 20.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG