Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія гатовая перадаць Беларусі 5 мільёнаў эўра


Уладзімер Глод, Менск Эўракамісія гатовая перадаць Беларусі 5 мільёнаў эўра на рэалізацыю праектаў у справе аховы навакольнага асяродзьдзя. Як лепш скарыстаць гэтыя сродкі, прадстаўнікі Эўракамісіі вырашаць пасьля сустрэчаў з чыноўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя. Дзеля гэтага эўрапейскія чыноўнікі з Брусэлю і Кіеву сёньня прыбываюць у Менск.

Эўрапейцы, якія зьбіраюцца правесьці ў Беларусі тры дні, сустрэнуцца таксама з сябрамі няўрадавых арганізацыяў, правядуць перамовы ў міністэрствах эканомікі і замежных справаў.

Эўрапейскую дэлегацыю ачольвае дарадца па сувязях з Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.

• “Два погляды на Эўропу”, 05.11.2007
XS
SM
MD
LG