Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі: “Скасавалі льготы. Пакіньце працу!”


Алесь Дашчынскі, Менск У парку Дружбы народаў пачынаецца мітынг прадпрымальнікаў. Тут сабраліся некалькі соцень чалавек. Людзі яшчэ падыходзяць. Прадпрымальнікі трымаюць расьцяжкі “Родных няма. Прадаю шапік”, “Скасавалі льготы. Пакіньце працу!”, “Намесьнік міністра А.Тур: “Нельга ўвесь час жыць у кароткіх штоніках”, “А.Шумчанка: “З такімі законамі як сёньня індывідуальныя прадпрымальнікі застануцца без штаноў”.

У парку Дружбы народаў прысутнічаюць прадстаўнікі менскіх уладаў, супрацоўнікі міліцыі.

Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу прадпрымальнікаў. Лідэр аб’яднаньня беларускіх прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што “прадпрымальніцкі патэнцыял немагчыма будзе раскрыць у нашай краіне без актыўнага ўзаемадзеяньня паміж уладамі і прадпрымальніцкімі структурамі. А таксама без адмены пункта 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760”.

Бізнэсоўцы выступаюць супраць гэтага пункту ўказу, згодна зь якім ад новага году індывідуальныя прадпрымальнікі ня могуць прыцягваць да працы наёмных работнікаў (за выключэньнем членаў сям’і і сваякоў). Прадпрымальнікі лічаць гэту норму дыскрымінацыйнай.

Шэраг прадпрымальнікаў падалі таксама заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу пратэсту 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.

• Прадпрымальнікі рыхтуюцца да мітынгаў пратэсту, 9.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG