Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над прэзыдэнцкім ідэолягам У.Холадам


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Вярхоўным судзе Беларусі пачаўся працэс у справе Ўладзімера Холада, былога першага намесьніка начальніка ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта, якога падазраюць ў падбухторваньні да хабару і махлярстве.

Працэс праходзіць за закрытымі дзьвярыма. Адвакат Уладзімера Холада Марына Вараб’ева паведаміла журналістам, што яе падабаронны віны не прызнае і кажа пра правакацыю.

Уладзімер Холад быў арыштаваны сёлета 30 чэрвеня на сваім працоўным месцы. Як паведамляецца, чыноўніка арыштавалі ў момант атрыманьня хабару ў асабліва вялікім памеры. З таго часу Ўладзімер Холад знаходзіцца за кратамі.

Назіральнікі не выключаюць, што ў справе Ўладзімера Холада могуць фігураваць і іншыя высокапастаўленыя чыноўнікі.

Падрабязнасьці -- ў вечаровым эфіры і пазьней на сайце.

• А.Лукашэнка вызваліў У.Холада ад працы ў Цэнтрвыбаркаме, 18.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG