Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня - мітынг прадпрымальнікаў


Радыё Свабода Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу прадпрымальнікаў 19 лістапада на плошчы Бангалор а 12-й гадзіне. Лідэр аб’яднаньня беларускіх прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка лічыць, што “прадпрымальніцкі патэнцыял немагчыма будзе раскрыць у нашай краіне без актыўнага ўзаемадзеяньня паміж уладамі і прадпрымальніцкімі структурамі. А таксама без адмены пункту 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760”.

Бізнэсоўцы выступаюць супраць гэтага пункту ўказу, згодна зь якім ад новага году індывідуальныя прадпрымальнікі ня могуць прыцягваць да працы наёмных работнікаў (за выключэньнем членаў сям’і і сваякоў). Прадпрымальнікі лічаць гэтую норму дыскрымінацыйнай.

“Мы спадзяемся, што прадпрымальнікі праявяць сваю актыўнасьць і вельмі гучна скажуць пра свае праблемы”, -- кажа Анатоль Шумчанка.

Шэраг прадпрымальнікаў падалі таксама заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу пратэсту 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.

• Прадпрымальнікі рыхтуюцца да мітынгаў пратэсту, 9.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG