Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі А.Радзькоў будзе кіраваць аб’яднаньнем “Белая Русь”


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску адбыўся ўстаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”. Яго старшынём абраным міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

На зьезд, які праходзіў у Палацы рэспублікі, сабраліся 380 з 410 дэлегатаў з усіх абласьцей Беларусі. Перад уваходам у залю ўсе дэлегацыі фатаграфаваліся.

Уся імпрэза цягнулася больш за дзьве гадзіны. Дэлегаты галасавалі па ўсіх пытаньнях толькі “за”.

А.Радзькоў: “Мы – шчырыя прыхільнікі нашага прэзыдэнта”

У Рэспубліканскі Савет аб’яднаньня абраныя 85 чалавек. Сярод іх – намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юры Азаронак, сакратар ЦК БРСМ Аляксандар Далжэўскі, дэпутат Міхаіл Арда, а таксама шэраг рэктараў, дырэктараў, прадстаўнікоў вэртыкалі. Сярод іх ёсьць і адзін рабочы – наладчык менскага трактарнага завода.

На безальтэрнатыўнай аснове старшынём аб’яднаньня абраны міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў. У сваёй прамове ён заявіў:

“Мы – шчырыя прыхільнікі нашага прэзыдэнта, яго палітыкі. І натуральна, жаданьне падтрымаць прэзыдэнта, дапамагчы ў рэалізацыі яго плянаў і задач – гэта наш абавязак”.

На пытаньне, як хутка аб’яднаньне ператворыцца ў партыю, спадар Радзькоў сказаў:

“Жыцьцё пакажа. Паводле статуту мы – рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне. Статут у многім прапісаны па партыйнай прыкмеце. Але мы сябе партыяй называць не сьпяшаемся”.

“Пакуль гэта грамадзкія абавязкі. А я буду працаваць міністрам

Ці зьбіраецца спадар Радзькоў пакінуць сваю пасаду і заняцца выключна грамадзкай дзейнасьцю?

“Не, пакуль гэта такія абавязкі для мяне грамадзкія. А я буду працаваць міністрам”.

На пытаньне, чаму падчас працы зьезду ні слова не прагучала на беларускай мове, спадар Радзькоў сказаў:

“Я даю вам адказ на беларускай мове, дык вось, гучыць”.

Што ж азначае назва аб’яднаньня “Белая Русь”? Дырэктар “Райгазу” з Лагойску Яўген Ганчарэнка сказаў:

“На мове нашых продкаў, славян, слова “белая” азначае “чыстая”, “незаплямленая”, “гордая”, “незалежная”. А “русь” – гэта “патрыёт”, “герой”, “пераможца”, “гасьцінны і працавіты чалавек”.

Чаму на зьезьдзе так многа начальнікаў і чыноўнікаў? Спадар Ганчарэнка тлумачыць:

“Напачатку трэба вызначыць і зрабіць многа пытаньняў. Каб хутчэй вырашыць розныя набалелыя праблемы, у першую чаргу і патрэбна гэтых кіраўнікоў далучыць да нашай справы”.

А.Лябедзька: на такую структуру можа абапірацца ці Лукашэнка, ці ягоны пераемнік

А як гэтую падзею ўспрымаюць ў апазыцыі? Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў:

“Прапрацоўваецца варыянт правядзеньня выбарчай кампаніі па зьмененай сыстэме, калі не прапарцыйнай, то зьмешанай. Гэта азначае, што ў адміністрацыі Лукашэнкі разглядаюць мажлівасьці стварэньня ня толькі дэ-факта, але і дэ-юрэ структуры, на якую можа абапірацца ці Лукашэнка, ці ягоны пераемнік”.

Адзін зь лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч мяркуе, што ўтварылася нешта накшталт “БРСМу для дарослых”:

“БРСМ – гэта канал уплыву на моладзь, а гэта будзе канал уплыву на дарослых. Прыцягнуць, запісаць. Па сутнасьці, гэта дарослы БРСМ. Яны будуць ствараць сетку па прадпрыемствах, установах, каб атрымаць яшчэ адзін масавы канал уплыву на людзей. Магчыма, будзе прымусовы запіс”.

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Каля ўваходу ў Палац рэспублікі

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
У залі ўрачыстая атмасфэра

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Сярод удзельнікаў зьезду сьпявачка Іна Афанасьева: “Гэта падзея, якая сабрала людзей па інтарэсах. Гэта ніякая ня змова”.

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Дэлегацыя Менскай вобласьці рыхтуецца да фатаграфаваньня

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Удзельнікі зьезду ў кулюарах: сэнатар Мікалай Чаргінец, дэпутат Міхаіл Арда, акадэмік Міхал Высоцкі

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Кошык для запісак на сцэне ўвесь час быў пусты

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Дакумэнты зьезду былі на маніторы

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск
Прэзыдюм зьезду падчас выкананьня гімну

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск; А.Радзькоў
Выступае старшыня “Белай Русі” А.Радзькоў

Устаноўчы зьезд рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь”,17.11.2007, Менск; В.Гумінскі
Вядучы зьезду, дэпутат Палаты прадстаўнікоў В.Гумінскі

Міністар Радзькоў назваў “супрацьзаконным” ужываньне тарашкевіцы, 24.10.2007 Расеяй кіруе “калектыўны Пуцін”. Ці існуе “калектыўны Лукашэнка”?, 19.10.2007 А.Сасноў: У сына Лукашэнкі няма асабістага рэйтынгу, 16.10.2007 Апэрацыя “пераемнік” па-беларуску?, 19.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG