Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: рыхтуецца сэрыя кніг пра ахвяраў камуністычнага рэжыму


Радыё Свабода, Віцебск Першая кніжка з сэрыі “Закатаваная памяць” мае выйсьці ў сьвет ужо напрыканцы лістапада. Яе падрыхтавалі да друку актывісты руху “За Свабоду” ды сябры аргкамітэту БХД.

Рэдактар сэрыі Тацяна Севярынец распавяла, што гэтая кніжка на 40 старонак складаецца з чатырох аповедаў пра трагічныя лёсы жыхароў Віцебшчыны, што сталі ахвярамі савецкага рэжыму, а таксама ўтрымлівае сьпіс рэпрэсаваных у часы сталіншчыны землякоў. Усе матэрыялы кнігі грунтуюцца на ўспамінах відавочцаў ды гістарычных дакумэнтах.

Спадарыня Севярынец мяркуе, што сэрыя “Закатаваная памяць” станецца "народнай" сэрыяй, бо яе ўкладальнікі маюць намер зьвярнуцца да землякоў з просьбаю дасылаць уласныя сямейныя гісторыі пра рэпрэсаваных і пацярпелых сваякоў ды блізкіх.

У Віцебску ўшанавалі двух мясцовых сьвятых, пацярпелых ад савецкае ўлады, 4.11.2007
XS
SM
MD
LG