Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці давяраюць менчукі палітычным партыям і рухам?


Галіна Абакунчык, Менск Ці давяраеце вы палітычным партыям і рухам і чаму? Апытаньне на вуліцах Менску.

Спадарыня: “Напэўна, не давяраю, бо яны ў нас амаль адсутнічаюць у Беларусі. Вельмі вялыя, ніяк сябе не выяўляюць”.

Юнак: “Не давяраю. Лічу, што ў нас няма дастаткова моцных, не прапрэзыдэнцкіх палітычных партый, арганізацыяў ці рухаў”.

Спадарыня: “Я ня ведаю ніякіх палітычных партый. Ведаю Лукашэнку, а апазыцыю кепска бачу, чую і ведаю. Калі б я ведала, тады можна было б нешта сказаць. А так – Лукашэнка, ягоны курс, які ён кепскі ці добры. А палітычных партый ніякіх ня чую і ня бачу”.

Спадар: “Гледзячы якім партыям і рухам. Да прыкладу, лібэральна-дэмакратычнай партыі, якой кіруе Гайдукевіч, я не давяраю. Тым палітычным партыям і рухам, якія знаходзяцца пад апекай дзяржавы, да прыкладу, камуністычная партыя, “Белая Русь” альбо які іншыя рухі, таксама я ім не давяраю. А апазыцыйным партыям я давяраю. Але мне падаецца, што ім будзе вельмі цяжка здабыць нейкія вынікі сваёй палітычнай дзейнасьці. Бо ў нашай беларускай палітычнай, выбарчай сыстэме ролі і месца для палітычных партыяў няма, не прадугледжана”.

Карэспандэнтка: “Ці давяраеце вы палітычным партыям і рухам і чаму?”

Юначка: “Я ў палітыцы пакуль мала разьбіраюся. Але пакуль усё добра. Спадзяюся, што так усё будзе і надалей”.

Юнак: “Я таксама лічу, што ўсё добра, але ж.... Кошты растуць, а заробкі ва ўсіх зьмяншаюцца”.

Юначка: “Я абсалютна ў іх не разьбіраюся, а таму давяраць ці не я нікому не магу”.

Спадар: “У нейкай ступені давяраю, але ўсё ж асьцярожна. Бо ўсё, што гаворыцца на словах – гэта, нібыта, усё правільна. А насамрэч гэта ўсё ня так праўдзіва і дакладна. Шмат агульных словаў, а нейкіх дзеяньняў мала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG