Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне ў Дзень салідарнасьці пікетавалі беларускую амбасаду


Паводле БелаПАН 16 лістапада, у Дзень салідарнасьці з палітзьняволенымі і сем''ямі зьніклых, ля беларускага пасольства ў Вашынгтоне адбыўся чарговы пікет, арганізаваны грамадзкімі ініцыятывамі “Погляд” і “Мы памятаем”.

Некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары ЗША сабраліся, каб нагадаць усясьветнай супольнасьці пра людзей, якія бясьсьледна зьніклі і былі рэпрэсаваныя ў Беларусі за апошнія гады.

Як паведаміла адзін з арганізатараў пікету Ірына Красоўская, падобныя акцыі і надалей будуць праводзіцца штомесяц, каб нагадаць беларускім уладам: да таго часу, пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітзняволеныя, ЗША і Эўразьвяз не пачнуць канструктыўнага дыялёгу з афіцыйным Менскам.

Арганізатары акцыі плянуюць правесьці чарговы пікет ля беларускага пасольства ў Вашынгтоне 25-га лістапада — у дзень нараджэньня палітыка Аляксандра Казуліна, які цяпер знаходзіцца ў турме.

• Акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Менску, 16.11.2007
XS
SM
MD
LG