Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазыр: школьнікі ў пастарунку, замест бацькоў выклікаюць дырэктараў школ


Любоў Лунёва, Менск У Мазыры Гомельскай вобласьці 25 чалавек, большасьць зь якіх навучэнцы гарадзкіх школаў, знаходзяцца ў пастарунку міліцыі.

Міліцыянты затрымалі спачатку 14 школьнікаў, а потым яшчэ 10 каля цэнтральнай плошчы Мазыра – плошчы Леніна. У затрыманых знайшлі расьцяжку: “Не – скасаваньню льготаў!”.

Усіх трымаюць у актавай залі будынку міліцыі. Школьнікаў фатаграфуюць і бяруць у іх адбіткі пальцаў. Міліцыянты складаюць на затрыманых пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Пры гэтым, у парушэньне дзейнага заканадаўства, да непаўналетніх не выклікаюць бацькоў.

Мясцовы праваабаронца Сяргей Лапушка паведаміў “Свабодзе”, што яго не дапусьцілі у памяшканьне, дзе знаходзяцца затрыманыя, нягледзячы на іх просьбы. Вядома, што ў міліцыю выклікалі дырэктараў школ, вучні якіх намагаліся ладзіць вулічную акцыю.

Паводле нормаў заканадаўства, міліцыянты мусілі адпусьціць затрыманых пад падпіску бацькоў праз гадзіну ад моманту затрыманьня, бо яны зьяўляюцца непаўналетнімі. Але ўсіх трымаюць у міліцыі. Міліцэйскае кіраўніцтва патрабуе назваць арганізатараў акцыі падлеткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG