Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьця "Начной Свабоды" – грамадзкі рэдактар тыдня Дар''я Ліс


Радыё Свабода Ад сёньня ў Тбілісі адмененае надзвычайнае становішча. Наш карэспандэнт Коба Ліклікадзэ раскажа аб апошніх навінах. Госьцяй – грамадзкі рэдактар гэтага тыдня, інвалід-вазочніца Дар''я Ліс. Яна пракамэнтуе апытаньне – што людзей цікавіць у жыцьці інвалідаў?

Госьцяй – грамадзкі рэдактар гэтага тыдня, інвалід-вазочніца Дар''я Ліс. Яна пракамэнтуе апытаньне – што людзей цікавіць у жыцьці інвалідаў?

Карціна Кіры Муратавай "Два ў адным" была выкрэсьленая з праграмы фэстывалю "Лістапад". Там ёсьць кадр, дзе Аляксандар Лукашэнка віншуе гледачоў з "Новым годам". Камэнтар прадусара фільма Алега Кохана.

У досьледах – паленьне і мода на кальян. Людзі разважаюць пра шкодныя звычыкі.

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – "Мроя". АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Начной чытанцы" вершы Рыгора Сітніцы.

Пасьля 23-й - тэма, якую замовіла грамадзкі рэдактар Дар''я Ліс – што ў Беларусі замінае жыць людзям з абмежаванымі магчымасьцямі руху? Госьцем "Свабоды" ўчора быў былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Вячаслаў Герасіменка. А таксама "Экспэртыза Свабоды" – ці будзе Беларусь выкарыстоўвацца ў магчымым геапалітычным супрацьстаяньні ЗША і Расеі?

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG