Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскія “Лідовэ навіны” дасьледуюць жыцьцё апазыцыянэраў у Слоніме


Радыё Свабода Спэцыяльную старонку “Беларусь пад Лукашэнкам” сёньня прадстаўляе чытачам чэская газэта “Лідовэ навіны”. Карэспандэнтка газэты Тэрэза Шупава вырашыла расказаць пра тое, што азначае быць апазыцыянэрам у беларускай правінцыі і выбрала для свайго падарожжа Слонім.

Карэспандэнтка адзначае, што быць іншадумцам у малым мястэчку значна цяжэй: тут прасьцей забясьпечыць поўны кантроль над асобай , пазбавіць працы і сродкаў да існаваньня. Тэрэза Шупава расказвае пра свае сустрэчы ў Слоніме з доктарам, рабочым і незалежнымі журналістамі.

“Лідовэ навіны” пішуць таксама пра водгукі Эўрапейскага маршу, зьмяшчаюць фота яго ўдзельнікаў а таксама рэпрадукуюць лістоўку з выявай 100-эўравай купюры – яна стала адказам на абвінавачаньні некаторых мэдыяў, што ўдзельнікі апазыцыйных акцыяў нібыта добра плочаныя.

Чэская газэта таксама зьвяртае ўвагу на небывалы рост затрыманьняў беларускіх грамадзянаў і асуджэньня іх па артыкулу “хуліганства”. Такім чынам вядзецца барацьба з удзельнікамі апазыцыйных акцыяў.

Адзначым, што заўтра ў самой Чэхіі адзначаецца гадавіна падзеяў 17 лістапада 1989-га году, масавых студэнцкіх дэманстрацыяў, якія сталі прадвесьцем аксамітнай рэвалюцыі.

Беларусы атрымалі ўзнагароды МЗС Чэcкай Рэспублікі, 16.11.2007
XS
SM
MD
LG