Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДІПЧ адмовілася назіраць за выбарамі ў расейскую думу


Радыё Свабода Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ праінфармавала расейскія ўлады пра адмову ў назіраньні за выбарамі ў расейскую Дзярждуму 2 сьнежня. Як вынікае з заявы АБСЭ, назіральнікі ня могуць выканаць сваю працу ў сувязі з “затрымкамі і абмежаваньнямі” з расейскага боку. Паведамляецца, што Бюро АБСЭ плянавала накіраваць у Расею 20 экспэртаў 7 лістапада, і яшчэ 50 – 15 лістапада.

“Нягледзячы на шматразовыя спробы атрымаць візы ў Расею для экспэртаў і назіральнікаў, у візах пастаянна адмаўлялі”, гаворыцца ў заяве.

Прадстаўніца Эўракамісіі Крысьціян Гоман у гэтай сувязі заявіла наступнае:

Гоман: “Мы шкадуем, што абставіны не дазволілі АБСЭ накіраваць сваіх назіральнікаў у Расею. Мы спадзяемся, што Расея будзе выконваць ўсе тыя гарантыі, якія прэзыдэнт Пуцін выклаў на прэс-канфэрэнцыі ў часе саміту ЭЗ-Расея. Ён паабяцаў тады, што выбары будуць свабоднымі і будуць праводзіцца ў адпаведнасьці зь міжнароднымі нормамі і стандартамі, у асаблівасьці з абавязаньнямі Расеі як сябра АБСЭ”.

Расейцы чакаюць выбараў у Думу з цынізмам і надзеяй, 15.11.2007 Расея ініцыюе скарачэньне міжнародных назіральнікаў на выбарах у 10 разоў, 26.10.2007
XS
SM
MD
LG