Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Герасіменка: “Гэта кашмар быў – бранятэхніка стаяла на вуліцах Менску”.


Радыё Свабода У чацьвер, 15 лістапада, цягам паўгадзіны са слухачамі Свабоды размаўляў Вячаслаў Герасіменка, дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі. Глядзеце відэафрагмэнт запісу перадачы.

Пытаньне Алеся Зарэмбюка, дэпутата Мастоўскага раённага Савету мінулага, 24-га скліканьня: “Падчас вашай дэпутацкай дзейнасьці адбываліся знакавыя падзеі ў гісторыі Беларусі. Я маю на ўвазе падзеі 1996 году...”

Уліцёнак: “Даруйце, я вас перапыню... Нагадаю нашым слухачам, што якраз гэтымі днямі 11 год таму ў Вярхоўным Савеце XIII скліканьня заканчваўся збор подпісаў сярод дэпутатаў за імпічмэнт прэзыдэнту краіны. Тое можна было пачаць, калі 70 дэпутатаў давалі сваю згоду. Ну, а затым ужо ўмяшаліся расейскія таварышы: Строеў, Чарнамырдзін, Селязьнёў... І яны нібыта прымірылі Лукашэнку з Шарэцкім пад кантролем Ціхіні, тагачаснага старшыні Канстытуцыйнага суда. А 24 лістапада адбыўся ў Беларусі агульны рэферэндум…”

Зарэмбюк: “Дык вось, нагадайце, калі ласка, што было самым цікавым для вас у часе збору подпісаў за імпічмэнт прэзыдэнту Лукашэнку ў 96-м годзе? І цікава, чаму адна частка дэпутатаў не пабаялася і адкрыта ставіла подпісы, і іх атрымалася сабраць, а іншыя – не падпісваліся? Ці быў той ціск самай галоўнай падзеяй, якая аказала на вас найбольшае ўражаньне? Бо, сапраўды, дагэтуль яшчэ ж такога не было”.

Герасіменка: “А ці былі Вы тады ў Менску? Увесь Менск тады быў акружаны войскамі! Увесь Менск! Вы ня бачылі, а я ж быў, я бачыў ўсё. Гэта кашмар! Такія сядзяць хлопчыкі маладзенькія, зялёненькія – толькі ў армію прызвалі іх...”

Цалкам адказ слухайце ў відэафрагмэнце (4 Mb).


Слухайце перадачу Аляксандра Ўліцёнка ў вечаровым эфіры сёньня, 16 лістапада.
XS
SM
MD
LG