Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дар’я Ліс: “Беларусь – краіна-загадка кшталту “Квадрата” Малевіча”


Аляксандар Уліцёнак, Менск Сёньня мы завяршаем сэрыю ранішніх інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Дар’яй Ліс з смаргонскага мястэчка Залесьсе. Па традыцыі пятнічнае інтэрвію – гэта бліц-апытаньне.

Уліцёнак: “На каго кладзе надзею Дар’я, каб не згубіцца ў гэтым жыцьці?”

Ліс: “На сябе і сваіх блізкіх”.

Уліцёнак: “Хто паўплываў на вашую палітычную пазыцыю?”

Ліс: “Жыцьцё”.

Уліцёнак: “Хто для вас клясык літаратуры – замежнай, беларускай?”

Ліс: “Уладзімер Караткевіч, Вольга Іпатава, Эрнэст Гэмінгуэй, Міхаіл Булгакаў”.

Уліцёнак: “Любімыя літаратурныя героі?”

Ліс: “Алесь Загорскі з “Каласоў пад сярпом тваім”.

Уліцёнак: “Ну а ў рэальным жыцьці бачыце некага на п’едэстале?”

Ліс: “Мае бацькі”.

Уліцёнак: “На ваш погляд найлепшая газэта і найлепшы сайт – гэта...”

Ліс: “Сайт “Нашай нівы”, а газэта – “Аргументы и факты”. Расейская газэта, аднак у беларускай пэрыёдыцы аналягаў у яе няма”.

Уліцёнак: “Песьня, якую вы з задавальненьнем слухаеце?”

Ліс: “Усе кампазыцыі “Н.Р.М.”, “Старога Ольсы” ўсе інструмэнтальныя кампазыцыі”.

Уліцёнак: “Што для беларусаў вам падаецца каштоўнасьцю нумар адзін?”

Ліс: “Свабода. Хоць беларусы яшчэ гэтага не разумеюць”.

Уліцёнак: “Найбольшы посьпех...”

Ліс: “Мая сям’я і ўсе мае творчыя напрацоўкі”.

Уліцёнак: “А параза нумар адзін...”

Ліс: “Тое нязробленае, што я павінна была зрабіць і не зрабіла”.

Уліцёнак: “Чаму вас вучаць удачы і чаму – паразы?”

Ліс: “Удачы вучаць радавацца жыцьцю. А паразы – не здавацца”.

Уліцёнак: “Вы верніца?”

Ліс: “Так”.

Уліцёнак: “У што вы верыце?”

Ліс: “У тое, што ў кожнага чалавека ў гэтым жыцьці ёсьць свая задача. Ён павінен яе ўгадаць і выканаць. Я веру ў тое, што нашыя мары збываюцца. Я веру ў тое, што варта змагацца за свае мары”.

Уліцёнак: “Напрыканцы прачытайце, Дар’я, любую страфу з вашых уласных вершаў, якая вось зараз усплыве ў памяці...”

Ліс: “Краіна-загадка ў цэнтры Эўропы? Адказ на пытаньне: “Квадрат Малевіча”. А зорка Палын асьвеціць сустрэчу. І дождж. І шэрых людзей. І вечнасьць…”

• Дар’я Ліс: “З Калымы нам даслалі сухарыкі… Дзякаваць за тое? Не!”, 14.10.2007 • Дар’я Ліс: “Беларускія школы стануць беларускамоўнымі”, 14.10.2007 • Дар’я Ліс: “Адсутнасьць выбару – апрыёры нэгатыў”, 13.10.2007 • Дар’я Ліс: “Агінскі парадаваўся б за дзяцей…”, 12.10.2007 • Грамадзкі рэдактар тыдня – Дар’я Ліс, 11.10.2007

Найцікавейшыя матэрыялы чацьвярга на сайце svaboda.org паводле Дар’і Ліс:

Майстар эўрапейскай журналістыкі заклікаў калегаў больш пісаць пра Беларусь “Беларуская Атлянтыда: без бар’ераў”: скрадзеныя сымбалі “Беларускае замежжа”: як “Радыё Швэцыя” загаварыла па-беларуску У Менску была ўшанаваная памяць Сяргея Грахоўскага На санкцыі ЗША супраць “Белнафтахіму” адказалі нотай
XS
SM
MD
LG