Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пятніца на “Свабодзе”


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў,галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У пятніцу на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру чацьвярга ад 18.00.

06.30 * Падарожжа Свабоды – г.Астравец Гарадзенскай вобласьці.

06.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Сёньня ў сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасьці. Генэральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў абвясьціла яго ў 1995 годзе з мэтай пашырэньня ў сьвеце ідэяў цярпімасьці і ўзаемапаразуменьня, культурнай і гістарычнай разнастайнасьці народаў. Ці застаецца талерантным беларускае грамадзтва і што зьмяняецца ў традыцыйнай цярплівасьці беларусаў?

* Ранішні рэпартаж: учора ўвечары ў Горадні нарвэскія праваабаронцы абмяркоўвалі зь мясцовымі журналістамі крытычную сытуацыю, у якой апынуўся незалежны рэгіянальны друк.

* Сёлета ўлетку ў чэрыкаўскай вёсцы Верамейкі адбыліся выступы сялян. Іх абурылі пляны перадачы тутэйшага сьвінакомплексу Магілёўскаму камбінату хлебапрадуктаў, што цягнула за сабой скарачэньне вытворчасьці і, адпаведна, кадраў. Тады жывёлаводы адстаялі свае правы, гаспадарка засталася самастойнай. Аднак ці ёсьць у верамейцаў шанцы застацца пры працы ў пэрспэктыве?

* Учора прадстаўнікі чэскай амбасады ад імя ўраду ўзнагародзілі семярых прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай творчай інтэлігенцыі мэдалямі імя Масарыка.

* Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Дар’яй Ліс

* Бліц-аналіз

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

18.30 * Госьць на Свабодзе – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі Вячаслаў Герасіменка.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

19.45 * Падарожжа Свабоды – вёскі Браслаўскага раёну

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * Госьць на Свабодзе – былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі Вячаслаў Герасіменка.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

21.45 * Падарожжа Свабоды – вёскі Браслаўскага раёну

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * Госьць на Свабодзе– былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі Вячаслаў Герасіменка.

23.30 * Экспэртыза Свабоды – гутарка аналітыкаў на актуальныя тэмы.

23.45 * Падарожжа Свабоды – вёскі Браслаўскага раёну
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG