Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія міратворцы абмяжоўваюцца трэніроўкамі


Уладзімер Глод, Менск Хаця ў беларускай арміі ўжо некалькі год існуе асобная міратворчая рота, беларускія вайскоўцы дагэтуль ня маюць непасрэднага досьведу ўдзелу ў міратворчых апэрацыях. Трэці год запар яны абмяжоўваюцца трэніровачным навучэньнем за межамі краіны.

Пра гэта сёньня казаў падпалкоўнік Андрэй Царык зь Міністэрства абароны Беларусі на сэмінары ў амбасадзе Літвы ў Менску. Ён адзначыў, што, згодна з дзейным заканадаўствам, дазвол на міратворчыя апэрацыі дае прэзыдэнт краіны.

Месца правядзеньня гэтага сэмінару абранае невыпадкова. Амбасада Літвы выконвае функцыі кантактнай амбасады НАТО ў Беларусі. Літоўскія вайскоўцы, якія ўжо 15 гадоў удзельнічаюць у міратворчых апэрацыях, сёньня падзяліліся сваім досьведам зь беларускімі вайскоўцамі.

Куды накіруюць беларускіх міратворцаў?, 21.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG