Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьць – мастак, літаратар Рыгор Сітніца


Радыё Свабода Рыгор Сітніца – аўтар "Начной чытанкі" на гэтым тыдні. Ён адкажа на пытаньні датычныя яго творчасьці і раскажа аб праблемах творцаў у Беларусі. У гутарцы будзе абмеркаванае апытаньне "Якая карціна вас больш за ўсё ўразіла?".

У "Начных досьледах" – як рэгулюецца ў Беларусі магчымасьць публічнага выражэньня пачуцьцяў. Жыхары Горадні дзеляцца – якія пачуцьці яны гатовыя дэманстраваць на людзях.

Кінаагляд Максіма Жбанкова, у "Гукапісе" Аляксандра Памідорава "Мроя". АБЛОГа беларускага інтэрнэту, у "Начной чытанцы" – вершы Рыгора Сітніцы.

Пасьля 23-й – "Падарожжы Свабоды" ў Астравец, "Беларуская Атлянтыда. Без бар''ераў" – аб скрадзеных беларускіх сымбалях, у "Беларускім замежжы" – аб магчымасьцях навучацца ў Вялікай Брытаніі і агляд вашых лістоў на “Свабоду”.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG