Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы чакаюць выбараў у Думу з цынізмам і надзеяй


Радыё Свабода Паводле апошняга апытаньня, якое праведзенае на замову Радыё Свабода, пераважная большасьць расейскіх выбарцаў чакаюць плянаваных на 2 сьнежня выбараў у Дзярждуму са зьмяшаным пачуцьцём цынізму і надзеі. Электарат не чакае, што выбары будуць свабоднымі і празрыстымі, аднак пры гэтым з аптымізмам глядзіць у будучыню.

Згодна з апытаньнямі нашага радыё, колькасьць тых, хто ня верыць у дэмакратычны характар парлямэнцкіх выбараў, складае дзьве траціны. Пры гэтым кожны кожны пяты ўвогуле ня верыць, што вынікі выбараў будуць адлюстроўваць сапраўднае жаданьне выбарцаў.

Амаль палова рэспандэнтаў упэўненая, што прэзыдэнт Пуцін ды крамлёўская адміністрацыя так ці інакш вызначаць, колькі месцаў тыя або іншыя палітычныя сілы зоймуць у Расейскай Думе.

У размове з Радыё Свабодай палітоляг Эўрапейскага ўнівэрсытэту ў Санкт-Пецярбургу Уладзімір Гельман камэнтуе сытуацыю гэткім чынам:

“Усё гэта можна параўнаць з футбольным матчам, калі загадзя вядомы вынік гульні, калі судзьдзя цалкам на баку загадзя абвешчанай каманды-пераможцы. У сваю чаргу заўзятарам таксама ня надта цікава сачыць за гульнёй, а тым больш падтрымліваць тую ці іншую каманду”.

Леў Гудкоў, дырэктар заснаванага ў Маскве Аналітычнага цэнтру Юрыя Лявады, які таксама браў удзел у правядзеньні апытаньняў Свабоды, выказаў гэткае меркаваньне: выбарцы чакаюць, што ў выніку масіўнай фальсыфікацыі пераканаўчую перамогу атрымае “Адзіная Расея”.

Паводле Гудкова, усё дасьледаваньне дэманструе моцнае разыходжаньне паміж тым “як трэба”, “на што людзі спадзяюцца” і тым, што яны бачаць у рэальнасьці.

Як вынікае з апытаньняў, амаль 40% патэнцыйных выбарцаў зазначылі, што яны ставяцца да выбараў як да абавязку і ня зусім упэўненыя, што іхны ўдзел у галасаваньні зьменіць становішча дапаможа абраць таго ці іншага кандыдата. Таксама шмат выбарцаў маюць настальгію па дэмакратыі заходняга стылю, але большая колькасьць электарату паўтараюць рыторыку эліты: калі ня справай дык словам падтрымаць дэмакратыю.

ВЫНІКІ АПЫТАНЬНЯ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG