Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка: “У Беларусі няма ніякай крытычнай сытуацыі”


Радыё Свабода Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, тлумачачы ўласныя заявы на нядаўняй ўрадавай нарадзе.

"Пасьля нядаўняй нарады са службовымі асобамі, даволі рэзкай, я гэтага не хаваю, беларускія апазыцыянэры і некаторыя расейскія СМІ пачалі крычаць аб тым, што Лукашэнка, маўляў, ня можа прызнаць, што ён дапусьціў памылку ў пляне стратэгіі разьвіцьця нашай краіны.... Трэба было, маўляў, прыватызаваць, прадаць, раздаць – гэта было б правільна. Для асобных расіянаў вельмі важна, каб мы гэтым шляхам пайшлі, таму што грошай у іх – "мора", і ім хацелася б скупіць гэты кавалак зямлі разам з тымі прадпрыемствамі, якія тут знаходзяцца", – сказаў Аляксандар Лукашэнка.

"Хачу заявіць: мы не зьбіраемся мяняць той курс, які выбралі. У краіне абсалютна няма ніякай крытычнай сытуацыі. Хоць аб''ектыўная прычына для таго, каб гэтая сытуацыя склалася, была. Усё ж такі нам $2,5 мільярдаў за год трэба было выкласьці за энэрганосьбіты, за нафту і газ. ...Гэта быў недружалюбны крок з боку нашых братоў-расіян. Але мы пражылі год і ня палі", – заявіў кіраўнік дзяржавы.
XS
SM
MD
LG