Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 81 даляр за тону нафты


Радыё Свабода, Прага Такім будзе мыта на пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь зь 1 сьнежня. Зараз яно складае 73 даляры за тону. Учора расейскі ўрад вырашыў павялічыць экспартнае мата на сырую нафту з 250 да 275 даляраў за тону з пачатку сьнежня.

У адпаведнасьці зь беларуска-расейскім міжўрадавым пагадненьнем, мыта на нафту, што пастаўляецца з Расеі ў Беларусь, складае прыблізна 30% ад стандартнага экспартнага расейскага мыта.

Зь 1 сьнежня Расея павялічвае экспартнае мыта таксама на нафтапрадукты: на сьветлыя – з 181 да 197 даляраў за тону, на цёмныя – з 98 да 106 даляраў за тону. Паводле той жа міжурадавай дамовы, такім павінна быць і беларускае экспартнае мыта на гэтыя катэгорыі нафтапрадуктаў.
XS
SM
MD
LG