Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю сябра “Маладых дэмакратаў” Сяргей Клюеў


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня выйшаў на волю актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра “Маладых дэмакратаў” Сяргей Клюеў. Ён быў асуджаны да 13 сутак перад Сацыяльным маршам. Падчас адбываньня пакараньня С.Клюеў трапіў у лякарню з гіпэртанічным крызам.

Актывіста сустракалі старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька, ягоны намесьнік Ігар Шынкарык, праваабаронца Людміла Гразнова.

17 лістапада на волю выходзіць сябра “Маладых дэмакратаў” Мікалай Сергіенка, затрыманы за распаўсюд выданьня “Свабоду Беларусі”. Яму прысудзілі 15 сутак арышту.

• Менск: папярэднія арышты перад Сацыяльным маршам – ад 3 да 15 сутак, 02.11.2007
XS
SM
MD
LG