Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На санкцыі ЗША супраць “Белнафтахіму” адказалі нотай


Уладзімер Глод, Менск Сёньня амбасадарку ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт выклікалі ў Міністэрства замежных справаў Беларусі. Намесьнік міністра Віктар Гайсёнак уручыў ёй ноту пратэсту з нагоды фінансавых санкцыяў супраць канцэрну “Белнафтахім”, якія ўвёў амэрыканскі ўрад.

Пра гэта на сёньняшнім брыфінгу ў МЗС паведаміў прэсавы сакратар міністэрства Андрэй Папоў:

“Намесьнік міністра яшчэ раз акцэнтаваў увагу амэрыканскіх візаві на тым, што ўрад ЗША, прыняўшы такое аднабаковае рашэньне, парушыў Мэмарандум аб гарантыях бясьпекі ў сувязі з далучэньнем Рэспублікі Беларусь да Дамовы пра нераспаўсюджаньне ядзернай зброі, у якім ЗША ў абмен на адмову Беларусі ад ядзернай зброі абавязаліся не ўжываць да нашай краіны захадаў эканамічнага прымусу дзеля падпарадкаваньня Беларусі інтарэсам ЗША.

У ноце таксама гаворыцца, што ўрад ЗША парушыў дзейную паміж Беларусьсю і ЗША Дамову аб гандлёвых дачыненьнях, паводле якой ЗША ўзялі абавязак палепшыць доступ беларускіх тавараў і паслугаў на амэрыканскі рынак і ствараць для іх аптымальныя камэрцыйныя магчымасьці...

Адначасова скажу, што падчас сустрэчы беларускі бок рашуча запатрабаваў, каб урад ЗША неадкладна вярнуў актывы й маёмасьць законнаму ўладальніку, якім зьяўляецца канцэрн “Белнафтахім”, а таксама зьняў усе абмежаваньні на гандлёва-эканамічныя апэрацыі канцэрну на тэрыторыі ЗША.

Беларускі бок падчас сустрэчы таксама зьняў зь сябе ўсе фінансавыя ды іншыя абавязкі, якія ўзьніклі альбо могуць узьнікнуць на тэрыторыі ЗША і за яе межамі ў сувязі з рашэньнем міністэрства фінансаў ЗША адносна канцэрну “Белнафтахім”.

• Амбасадарцы ЗША ўручылі ноты пратэсту, 15.11.2007 • Санкцыі: ЗША – “злы паліцэйскі”, Эўразьвяз – "добры"?, 14.11.2007 • МЗС Беларусі: рашэньне ЗША парушае Мэмарандум аб бясьпецы, 14.11.2007 • Эканаміст В.Мацкевіч: “Санкцыі ЗША будуць вельмі балючыя”, 13.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG