Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская сям''я ратуецца ад канца сьвету пад зямлёй у Расеі


Вячаслаў Кулік, Менск Беларуская сям''я Вабішчэвічаў з Кобрынскага раёну Берасьцейкай вобласьці апынулася сярод людзей, якія схаваліся пад зямлёй у Расеі. У вёсцы Паганаўка Пензэнскай вобласьці Расеі 30 вернікаў сышлі ў зямлянку і завалілі ўваход у яе. Людзі пагражаюць узарваць сябе, калі іх будуць даставаць гвалтам. Так яны спадзяюцца выратавацца ад канца сьвету, які, зь іх жа прагнозаў, наступіць у траўні 2008 году.

Ганна Вабішчэвіч, маці Сяргея Вабішчэвіча, які некалькі месяцаў таму вывез сваю жонку Вольгу і двух сваіх дзяцей ў Пэнзэнскую вобласьць Расеі, кажа: яе сын быў праваслаўным, але паддаўся на спакушэньне д''ябла – угаворы расейца Пятра Кузьняцова:

«Я – баптыстка. А яны – праваслаўныя. Гэты Пятро прыехаў, іх адурманіў. Ну, яны харчаваліся толькі прадуктамі без штрых-коду: буракамі, бульбай, морквай, яблыкамі – усім, што самі вырасьцяць. Мы на сто працэнтаў ведаем, што яны там. Там і дзяўчынка наша, якой толькі адзін год і чатыры месяцы»».

Падрабязнасьці – пазьней у эфіры і на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG