Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадарцы ЗША ўручылі ноты пратэсту


Уладзімер Глод, Менск Сёньня амбасадарку ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт выклікалі ў Міністэрства замежных справаў. Яна мела размову з намесьнікам міністра Віктарам Гайсёнкам. В.Гайсёнак выказаў рашучы пратэст на дзеяньні ўраду ЗША, які ўвёў фінансавыя санкцыі супраць канцэрну Белнафтахім.

Карэн Ст’юарт уручылі афіцыйную ноту пратэсту.

“Беларускі бок яшчэ раз нагадаў прадстаўніцы ЗША, што такія дзеяньні парушаюць міжнародную бясьпеку, гандлёвыя дачыненьні паміж Беларусьсю і ЗША”, – паведаміў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

“Беларускі бок здцмае зь сябе ўсе абавязкі, якімя ўзьніклі ці могуць узьнікнуць на тэрыторыі ЗША, і ўксладае іх на ўрад Злучаных Штатаў”, – паведаміў прэсавы сакратар МЗС.

“Беларусі боку лічыць непрымальным з пункту гледжаньне міжнароднага права эканамічны ціск на Беларусь” – падкрэсьліў А.Папоў. “Беларускі бок рашуча запатрабаваў, каб ЗША вярнулі актывы Белнафтахіму і скасавалі ўсе абмежаваньні”.

• Санкцыі: ЗША – “злы паліцэйскі”, Эўразьвяз -- "добры"?, 14.11.2007 • МЗС Беларусі: рашэньне ЗША парушае Мэмарандум аб бясьпецы, 14.11.2007 • Эканаміст В.Мацкевіч: “Санкцыі ЗША будуць вельмі балючыя”, 13.11.2007
XS
SM
MD
LG