Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Хаім Абрамаў


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АБРАМАЎ Хаім Віктаравіч, нар. 1895 у г. Менск, габрай, са службоўцаў, выш. Адукацыя, дэкан Беларускага палітэхнічнага інстытуту. Жыў: Менск, вул. Камуністычная 8,кв.9. Арыштаваны 37.12.03. Асуджаны 38.01.03 пастановай НКВД СССР і Пракурора СССР як як агент польскай выведкі паводле арт. 68 КК БССР да ВМП. Расстраляны 38.01.10. 59.08.03 справа пераглядалася Вайсковым трыбуналам БВА. КГБ РБ 14492-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG