Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску сарваны канцэрт гурту “Нэйра-Дзюбэль”


Севярын Квяткоўскі, Менск Прэзэнтацыя новага альбому гурту “Stasi” мусіла адбыцца 14 лістапада ў рэстаране-казіно “Фартуна”. Паводле арганізатара выступу Паўла Кашырына, дырэктара “Фартуны” выклікалі ў адміністрацыю Партызанскага раёну Менску. Прадстаўнік адміністрацыі ў прыватнай размове параіў адмовіцца ад правядзеньня імпрэзы.

“Фартуну” закрылі, а на дзьвярах павесілі шыльду “Не працуе па тэхнічных прычынах”. Аляксандар Кулінковіч раздаваў аўтографы фанатам. Павал Кашырын паведаміў, што прэзэнтацыя новага дыску Neuro Dubel “Stasi” абавязкова адбудзецца, але ў іншым месцы.

Стоячы на прысупках клюбу, Аляксандар Кулінковіч наступным чынам паркамэнтаваў здарэньне:

“Гэта “беспредел”, гэта поўная згуба арыентацыі ў нашай маленькай культурнай улады. Людзі, якія знаходзяцца пры ўладзе і займаюцца культурай і ідэалёгіяй, выхаваньнем моладзі, яны дарма ядуць свой хлеб, які ім дае Лукашэнка. Гледачы, якія прыйшлі і маглі сёньня паскакаць, папіць піва і г.д., яны зараз пойдуць, набудуць гарэлкі, і невядома што зробяць. Гэта ганьба, гэта страшна, гэта “беспредел”.
XS
SM
MD
LG