Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвер на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00.

06.30 * "Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

06.45 * “Падарожжа “Свабоды” – вёска Маляцічы Крычаўскага раёну.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Увесь гэты тыдзень актывісты аб’яднаных дэмакратычных сілаў вядуць збор подпісаў за тое, каб дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правялі справаздачы перад выбарцамі. Пытаньне нумар адзін – чаму яны прагаласавалі за адмену сацыяльных ільгот?

Наўпроставы эфір зь Вячаславам Герасіменкам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савету 13 скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі. Ён мае дзьве вышэйшыя адукацыі: інжынэра-мэханіка і журналіста. Уваходзіў у фракцыю Станіслава Багданкевіча “Грамадзянскае дзеяньне”, падпісаўся пад патрабаваньнем імпічмэнту для прэзыдэнта.

Восем год пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996-га гэтага ня меў сталай працы. Жыў часовымі заробкамі журналіста, працаваў на будоўлях расейскай сталіцы і Падмаскоўя. У прыватнасьці, з адбойным малатком дэмантажаваў славуты гатэль “Масква”. Тры гады таму зь вялікай цяжкасьцю ўладкаваўся нарэшце ў родным Петрыкаве на пасаду старшыні раённай арганізацыі “Таварыства выратаваньня на вадзе”, дзе і працуе зараз.

* Учора ў Менску забаранілі канцэрт рок-гурту “Нэйра-Дзюбель”. “Моладзь БНФ” пачала збор подпісаў у абарону незалежных творцаў

* Сёлета супраць студэнтаў, якія не даехалі па разьмеркаваньні, завялі 65 крымінальных справаў. Юрысты БХК зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд наконт правамоцнасьці перасьледу маладых спэцыялістаў

* Бліц-аналіз

* Інтэрвію з грамадзкім рэдактарам тыдня Дар’яй Ліс

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

18.30 * Падарожжа “Свабоды” – г.Астравец Гарадзенскай вобласьці.

18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

19.30 * Беларускае замежжа – Беларусы, якія пераехалі жыць у Вялікую Брытанію, распавядаюць пра вучобу ў брытанскіх унівэрсытэтах.

19.45 * Паштовая скрынка-111 – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

20.30 * Падарожжа “Свабоды” – г.Астравец Гарадзенскай вобласьці.

20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

21.30 * Беларускае замежжа – Беларусы, якія пераехалі жыць у Вялікую Брытанію, распавядаюць пра вучобу ў брытанскіх унівэрсытэтах.

21.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа “Свабоды” – г.Астравец Гарадзенскай вобласьці.

23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага.

23.30 * Беларускае замежжа – Беларусы, якія пераехалі жыць у Вялікую Брытанію, распавядаюць пра вучобу ў брытанскіх унівэрсытэтах.

23.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG