Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьць – Аляксандар Кулінковіч


Радыё Свабода Госьць "Начной свабоды" - лідэр гурту "Нэйра-Дзюбэль" Аляксандар Кулінковіч. Сёньня павінна была адбыцца прэзэнтацыя новага альбому гурту "Штазі". Але ідэалягічная служба Партызанскага раёну Менску забараніла канцэрт у клюбе "Фартуна". Інтэрвію з Аляксандрам Кулінковічам запісанае напярэдадні.

Рэпартаж зь вечарыны памяці Сяргея Грахоўскага. 100 год таму нарадзілася швэдзкая пісьменьніца Астрыд Ліндгрэн. Мы пагаворым пра пераклады пісьменьніцы на беларускую мову, а людзі ў апытаньні раскажуць, што яны ведаюць пра Калсана.

У досьледах – фітнэс клюбы: мода ці ўмова для падтрыманьня аптымальнай формы?

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – "Мроя". АБЛОГА беларускага інтэрнэту, у "Начной чытанцы" вершы Рыгора Сітніцы.

Пасьля 23-й агляд вашых лістоў на Свабоду, падарожжа Віталя Сямашкі ў Маляцічы Крычаўскага раёну. "Экспэртыза Свабоды" - аналіз эканамічнай сытуацыі. Ці можа быць крызіс, які пацягне зьмену ўраду. А таксама адказы дырэктара грузінскай службы нашага радыё на пытаньні ўдзельнікаў онлайн канфэрэнцыі.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG