Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады дазволілі мітынг прадпрымальнікаў 19 лістапада


Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу прадпрымальнікаў, які пройдзе 19 лістапада на плошчы Бангалор а 12-й гадзіне.

Пра гэта паведаміў лідэр аб’яднаньня беларускіх прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка:

“Мы лічым, што прадпрымальніцкі патэнцыял немагчыма будзе раскрыць у нашай краіне без актыўнага ўзаемадзеяньня паміж уладамі і прадпрымальніцкімі структурамі. А таксама без адмены пункта 1.1 прэзыдэнцкага ўказу №760.

Бізнэсоўцы выступаюць супраць гэтага пункту ўказу, згодна зь якім ад Новага году індывідуальныя прадпрымальнікі ня могуць прыцягваць да працы наёмных работнікаў (за выключэньнем членаў сям’і і сваякоў). Мы лічым, што гэта норма дыскрымінацыйная па сямейнай прыкмеце. Мы спадзяемся, што прадпрымальнікі праявяць сваю актыўнасьць і вельмі гучна скажуць пра свае праблемы”.

Шэраг прадпрымальнікаў падалі таксама заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне мітынгу пратэсту 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы.

Прадпрымальнікі рыхтуюцца да мітынгаў пратэсту, 9.11.2007
XS
SM
MD
LG