Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі – 5 банкаўскіх філіялаў на 1000 чалавек


Юры Дракахруст, Прага “Фінансы для ўсіх?” – у справаздачы з такой назвай Ўсясьветны банк аналізуе магчымасьці доступу людзей да фінансавых паслугаў у розных краінах сьвету.

Доступ грамадзянаў да фінансавых інструмэнтаў моцна розьніцца ад краіны да краіны, прычым адрозьненьні – ня толькі рэгіянальныя. Скажам, у Грэцыі амаль кожны жыхар браў крэдыт у банку, у суседняй Албаніі – толькі адзін з 250-ці.

Паводле справаздачы, паказчык доступу насельніцтва Беларусі да фінансавых паслугаў даволі нізкі – імі карыстаюцца 16% насельніцтва. Для параўнаньня: ва Ўкраіне гэты паказчык складае 24%, у Расеі – 69%, у Польшчы – 66%, у Злучаных Штатах і Вялікай Брытаніі – 91%, а ў Сінгапуры – 98%.

Крыху лепшае становішча ў Беларусі паводле паказчыка разгалінаванасьці банкаўскай сыстэмы, а дакладней – паводле колькасьці філіялаў банкаў на 1000 чалавек насельніцтва. У Беларусі на іх прыпадае прыкладна 5 філіялаў, у Расеі – 2, у Літве – 4, у Польшчы – 8. У Злучаных Штатах на 1000 чалавек – 30 банкаўскіх філіялаў, у Нямеччыне – 50, у Гішпаніі – 95.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG