Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады забаранілі канцэрт гурту “Нэйра-Дзюбэль”


Радыё Свабода Прэзэнтацыя новага альбому вядомага рок-гурту “Нэйра-Дзюбель”, якая павінна была прайсьці сёньня ў менскім клюбе “Фартуна”, забароненая. Як паведаміў лідэр групы Аляксандар Кулінковіч, “у клюб патэлефанавалі з выканкаму Партызанскага раёну, а пасьля прыйшлі людзі з КДБ”.

Дырэктара клюбу “Фартуна” выклікалі на размову ў адміністрацыю Партызанскага раёну Менску. Яго папярэдзілі аб нэгатыўных наступствах у пляне існаваньня клюбу ў выпадку, калі адбудзецца канцэрт беларускага рок-гурту.

Такім чынам, канцэрт адменены. Іншай даты правядзеньня канцэрту аматарам “Нэйра-Дзюбеля” не назвалі.

Зьвяртаючыся да публікі, якая сёньня зьбіраліся на канцэрт, Кулінковіч сказаў: “Не хвалюйцеся. Якім чынам мы будзем выступаць – ня ведаю. Будзем жыць. Працаваць. Дакладна ня здохнем. Няма такіх плянаў. Як бы яны не імкнуліся”, – сказаў музыка.

14 лістапада ў Менску павінна была адбыцца канцэртная прэзэнтацыя новага альбома "Нэйра-Дзюбеля" "Stasi".

Праблемы з арганізацыяй канцэртаў і выступленьнямі ў тэле- і FM-эфіры ў "Нэйра-Дзюбеля" і некаторых іншых беларускіх музыкаў узьніклі пасьля іх удзелу ў 2004 годзе ў канцэрце пасьля апазыцыйнага мітынгу, прымеркаванага да дзесяцігодзьдзя знаходжаньня ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG