Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Кірыла Яўстаф''еў


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ЯЎСТАФ''ЕЎ Кірыла Язэпавіч, нар. 1895 у в. Ціханава Сураскага р-ну Віцебскай вобл., беларус, зь сялян, сярэдняя адук., аграном Прамінскай МТС у в. Лошніца Барысаўскага р-ну. Арыштаваны 46.12.19. Асуджаны 47.02.03 судовым ворганам за здраду Радзіме паводле арт. 63-1 КК БССР на 10 гадоў ППЛ, на 5 гадоў п/п у лагаддз. МУС, п/с УЖ 15/10. 60.06.10 справу пераглядала Суд. кал. па крым. справах ВС БССР. КГБ РБ 5544-ос

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG