Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адправілі ў адстаўку галоўнага турэмшчыка Беларусі


Алег Грузьдзіловіч, Менск Аляксандар Лукашэнка сваім указам адправіў у адстаўку начальніка дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Міністэрства ўнутраных справаў Уладзімера Коўчура.

Зьвесткі пра яго магчымую адстаўку зьявіліся ужо болей як месяц таму. Назіральнікі заўважылі, што пасьля адпачынку галоўны турэмшчык гэтак і ня выйшаў на працу, а лічыўся захварэлым.

Уладзімер Коўчур кіраваў пэнітэнцыярнай сыстэмай Беларусі болей за шэсьць гадоў. На гэты час прыпалі найбольш масавыя рэпрэсіі супраць апазыцыянэраў, у тым ліку ня толькі адміністрацыйныя арышты, але і зьняволеньні ў калёніях і турмах.

Гэтак, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году колькасьць адміністрацыйна арыштаваных актывістаў складала некалькі соцень, палітвязьняў у беларускіх калёніях бывала болей за дзесяць чалавек.

За кратамі дагэтуль знаходзіцца былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін. Сярод іншых палітвязьняў – Андрэй Клімаў, Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч.

В.Леванеўскі: “Адстаўку такога чыноўніка, як Коўчур, асабіста я вітаю”

Былы палітвязень Валер Леванеўскі гэтак пракамэнтаваў адстаўку Ўладзімера Коўчура:

“Адстаўку такога чыноўніка, як Коўчур, асабіста я вітаю, бо ён нічога не рабіў, каб у зонах выконвалі закон. На яго імя я шмат пісаў розных заяваў і прапановаў, але ад усіх адмаўляліся без тлумачэньня прычынаў”.

Разам з Уладзімерам Коўчурам у адстаўку адправілі начальніка Акадэміі МУС Юр’я Мелехаўца.

У Міністэрстве ўнутраных справаў пакуль не камэнтуюць гэтых адставак.

Апэрацыя “пераемнік” па-беларуску?, 19.09.2007 Адстаўка Канаплёва – расчыстка дарогі “пераемніку”?, 12. 09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG