Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць на "Свабодзе" – Вячаслаў Герасіменка


Аляксандар Уліцёнак, Менск З 09.30 да 10.00 на пытаньні слухачоў па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 адказвае дэпутат Вярхоўнага Савету XIII скліканьня ад Петрыкаўскай выбарчай акругі Вячаслаў Герасіменка.

Ён мае дзьве вышэйшыя адукацыі: інжынэра-мэханіка і журналіста. Уваходзіў у фракцыю Станіслава Багданкевіча “Грамадзянскае дзеяньне”, падпісаўся пад патрабаваньнем імпічмэнту прэзыдэнта.

Восем гадоў пасьля лістападаўскага рэфэрэндуму 1996-га ня меў сталай працы. Жыў часовымі заробкамі журналіста, працаваў на будоўлях Масквы і Падмаскоўя. У прыватнасьці, з адбойным малатком дэмантаваў славуты гатэль “Масква”. Тры гады таму зь вялікай цяжкасьцю ўладкаваўся нарэшце ў родным Петрыкаве на пасаду старшыні раённай арганізацыі “Таварыства выратаваньня на вадзе”, дзе і працуе цяпер.

Чарговыя ўгодкі рэфэрэндуму ён сустракае з такімі думкамі:

– Пакуль у Беларусі растаптаная Канстытуцыя, адзінаццаць год таму, зьнішчаны парлямэнт – Вярхоўны Савет, зьнішчаны суд – Канстытуцыйны, ня можа быць ніякай прававой дэмакратычнай сыстэмы з забесьпячэньнем правоў чалавека і самай шырокай прыватнай уласнасьці. Пакуль беларусы гэтага не зразумеюць, нічога добрага ў бліжэйшыя гады нас не чакае.

Пытаньні Вячаславу Герасіменка можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com. Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас зь Вячаславам Герасіменкам.
XS
SM
MD
LG