Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі генэрал: “Іскандэры” – адзін з варыянтаў асымэтрычнага адказу ЗША


Радыё Свабода Начальнік ракетных войскаў і артылерыі Расеі Ўладзімір Зарыцкі заявіў, што пастаўка комплексаў "Іскандэр" у Беларусь можа стаць адным з варыянтаў асымэтрычнага адказу на разгортваньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны ЗША.

"Пры адпаведных умовах і адпаведнай пазыцыі Беларусі гэта магчыма. Любое дзеяньне абавязкова сустракае супрацьдзеяньне. Гэтаксама і з элемэнтамі супрацьпаветранай абароны ЗША ў Чэхіі і Польшчы", – цытуе генэрал-палкоўніка Зарыцкага агенцтва “РИА Новости”.

Расейскія ракеты будуць пастаўленыя ў Беларусь, 14.11.2007 “Іскандэры” зь Беларусі дастануць да Варшавы, 14.11.2007
XS
SM
MD
LG