Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія: надзвычайнае становішча будзе адмененае пасьлязаўтра


Радыё Свабода Надзвычайнае становішча ў Грузіі будзе адменена пасьлязаўтра, 16 лістапада, заявіла сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ.

“Ад 16 лістападa сёлета надзвычайнае становішча будзе адменена і мы вернемся да нармальнага жыцьця. Я спадзяюся, што мы пачнём падрыхтоўку да выбараў, правядзём іх дэмакратычна ды адкрыта, і грузінскі народ вырашыць, як і з кім на чале ён захоча жыць да наступных выбараў”, - сказала Н.Бурджанадзэ.

Ніно Бурджанадзэ таксама паабяцала, што “улады зробяць усё, каб выбары прайшлі ў дэмакратычнай і справядлівай абстаноўцы ў адпаведнасьці з законамі Грузіі і агульнапрызнанымі нормамі дэмакратыі”.

Раней пра магчымасьць хуткай адмены надзвычайнага становішча заявіў высокі амэрыканскі дыплямат Мэцью Брайза, які цяпер знаходзіцца ў Тбілісі.
XS
SM
MD
LG