Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: рашэньне ЗША парушае Мэмарандум аб бясьпецы


Алесь Дашчынскі, Менск Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў пракамэнтаваў рашэньне ЗША аб увядзеньні санкцый адносна канцэрну “Белнафтахім”.

Паводле спадара Папова, гэтым рашэньнем адміністрацыі Джорджа Буша парушыла шэраг дамоваў. Сярод іх Мэмарандум аб гарантыях бясьпекі ў сувязі з даручэньнем Беларусі да дамовы аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі ад 5 сьнежня 1994 года. У ім ЗША у абмен на адмову Беларусі ад валоданьня ядзернай зброяй абавязаліся не прымяняць да Беларусі меры эканамічнага прымусу ў мэтах падпарадкаваньня Беларусі інтарэсам ЗША.

Паводле прадстаўніка МЗС Беларусі, “Рэспубліка Беларусь лічыць недапушчальным прымяненьне аднабаковых эканамічных мераў прымусу па палітычных матывах, якія ня толькі адмоўна ўплываюць на эканоміку і намаганьні ў галіне разьвіцьця, але і аказваюць агульны нэгатыўны ўплыў на міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва ў цэлым”.

МЗС Беларусі заклікае ЗША “адмовіцца ад практыкі запужваньня і прымусу адносна Беларусі, перайсьці да палітыкі раўнапраўных і ўзаемавыгадных стасункаў”.

Андрэй Папоў заявіў, што Беларусь будзе рэагаваць адэкватна.

• Санкцыі: ЗША – “злы паліцэйскі”, Эўразьвяз -- "добры"?, 14.11.2007

• Эканаміст В.Мацкевіч: “Санкцыі ЗША будуць вельмі балючыя”, 13.11.2007

• Злучаныя Штаты ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіму”, 13.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG