Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Па тратуарах сланяюцца салдаты с штыкамі, але ў горадзі спакойна”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 14 лістапада ў розныя гады мінулага.

“Вольная Беларусь” у 1917 годзе адзначае: “У Мінску гэтак сама улада перайшла да большэвікоў. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт вытрэбаваў у Мінск 3 бронірованых аўтамобілі. Па тратуарах сланяюцца салдаты с штыкамі, але ў горадзі спакойна. Польскія войска, што стаяць у Мінску, заявілі, што яны трымаюць нэйтралітэт, але будуць бараніць мірных людзей ад нібезпекі... Такім чынам, на Міншчыне цяпер німа ніякай губэрнскай уласьці”.

“Звязда” ў 1937 годзе друкуе пастанову СНК БССР: “Устанавіць з 1 лістапада 1937 года наступны размер штомесячных дзяржаўных стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў Саюза ССР па курсах: І курс — 130 руб., ІІ курс — 150 руб., ІІІ і ІV курс — 175 руб., V курс — 200 руб. Размер штомесячных дзяржаўных стыпендый студэнтам вышэйшых навучальных устаноў гг. Масквы і Ленінграда павысіць на 10 рублёў у параўнанні з агульным размерам стыпендый”.

“Вечерний Минск” у 1987 годзе паведамляе аб прэзэнтацыю ў Менскім цырку новай праграмы “Зарою Кастрычніка”: “Паказаць на абмежаванай прасторы манэжу галоўныя этапы жыцьця нашай краіны цыркавымі сродкамі аказалася справай няпростай. Але пастаноўшчыкі праграмы вырашылі гэтую складаную задачу. Яны здолелі аб’яднаць у цэльны, яркі й запамінальны спэктакль асобныя арыгінальныя нумары вершнікаў, гімнастаў, акрабатаў... Цэльнасьці спэктаклю не парушаюць дывановыя клоўны Дудзінаў і Баньнікаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG