Лінкі ўнівэрсальнага доступу

118-гадовая бабуля жыве ў хаце безь цяпла


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы за 14 лістапада.

У “Народнай волі” можна прачытаць пра тое, на што хварэюць беларускія чыноўнікі. Старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі кажа, што ня мае сур’ёзных праблемаў са здароўем. Намесьнік міністра ўнутраных справаў Віктар Жыбуртовіч шмат ходзіць пехатою і робіць ранішнюю гімнастыку, таму праблемаў са здароўем таксама ня мае. Міністар транспарту Ўладзімер Сасноўскі сэнс прафіляктыкі хваробаў бачыць у тым, што кожную раніцу п’е гарбату зь мёдам. А вось міністар фінансаў Мікалай Корбут хворы на дыябэт, таму скардзіцца на праблемы з абменам рэчываў і на падвышаны крывяны ціск. Намесьнік міністра аховы здароўя Міхаіл Рымжа мае хранічны гастрыт, але на грып даўно не хварэе.

“Комсомольская правда в Белоруссии” апавядае пра тое, як найстарэйшая зь беларускіх даўгавечнікаў замярзае ў хаце без ацяпленьня. 118-гадовая Ганна Рагель жыве ў Маладэчне. Сёлета яна скардзілася на тое, што ўжо цягам чатырох гадоў улады ня хочуць праводзіць газ да яе ў хату. Цяпер 118-гадовая бабулька сьпіць пад трыма коўдрамі і днём ходзіць па хаце ў футры, бо ў доме халодна.

“Бобруйский курьер” піша пра тое, як бабруйскія гарадзкія ўлады маюць прадухіляць акты вандалізму на габрэйскіх могілках. Са словаў дырэктара мясцовага прадпрыемства “Рытуал” Мікалая Канапатава, для таго, каб абараніць месцы пахаваньняў ад вандалаў, спатрэбіцца дадатковае фінансаваньне з гарадзкога бюджэту (каля 700 мільёнаў рублёў). Трэба будзе таксама арганізаваць ахову для патруляваньня могілак – цяпер там няма вартаўнікоў, бо заробак 210 тысяч рублёў вабіць толькі бамжоў і алькаголікаў. Сытуацыя можа палепшыцца і пасьля пабудовы вакол могілак высокай гладкай агароджы.

Газэта “Новы час” піша пра незвычайную грамадзянскую справу, што нядаўна разглядалася ў Слонімскім раённым судзе. Малады чалавек падаў пазоў на сваю сяброўку з мэтаю выявіць бацькоўства, бо дзяўчына нібыта нарадзіла ад яго дзіця. Адначасова ў суд зьвярнуўся орган апекі, які настойвае на пазбаўленьні маладой жанчыны бацькоўскіх правоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG