Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды": госьця – Вольга Іпатава


Радыё Свабода Госьця жывога эфіру – Вольга Іпатава, пісьменьніца, публіцыстка. Сярод іншага яна раскажа пра сваю новую кнігу "Свабода да апошняга дыханьня" і пракамэнтуе апытаньне "Зь якой асобай у гісторыі вы зьвязваеце незалежнасьць Беларусі?"

Наш конкурс сёньня – на гістарычную тэму. Увага! – пасьля навін пытаньне і варыянты адказу, першаму, хто дашле праз СМС правільны адказ – кніга з аўтографам Уладзіміра Арлова "Імёны Свабоды".

Рэпартаж з адкрыцьця фэсту дзіцячага швэдзкага кіно, прысьвечаны 100 гадоваму юбілею Астрыд Ліндгрэн.

У досьледах – якія сродкі падтрымкі імунітэту прапануюць беларускія аптэкі, наколькі яны даступныя.

У "Гукапісе" Аляксандра Памідорава – "Мроя". Аблога беларускага інтэрнэту. У "Начной чытанцы" – вершы Рыгора Сітніцы.

Пасьля 23.00 – падарожжа Зьмітра Бартосіка ў вёску Мачаны Лагойскага раёну, у "Беларускім замежжы" – аб магчымасьцях навучацца ў Вялікай Брытаніі, у "Паштовай скрынцы 111" – агляд вашых лістоў на Свабоду. Госьць "Вольнай студыі" – рэжысэр Валеры Мазынскі.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG