Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што зрабіць, каб грамадзяне Беларусі маглі бесьперашкодна выяжджаць у Эўропу?


Севярын Квяткоўскі, Менск На пытаньне адказваюць менчукі.

Хлопец: “Мяркую, у Беларусі мусіць штосьці зьмяніцца, каб спрасьціць туды ўезд. Гэта залежыць і ад кошту беларускай візы для замежнікаў… Але, у прынцыпе, мяне ўсё задавальняе”.

Дзяўчына: “Прэзыдэнта прыбярыце! (Сьмяецца.) Гэта зьвязана выключна з палітыкай”.

Спадар: “Трэба супрацоўнічаць з Эўропай, зьмяніць грамадзкі лад, прэзыдэнта…”

Пэнсіянэр: “Ня трэба скатвацца назад у сацыялізм”.

Спадарыня: “Адказаць можа той, хто езьдзіць. Я не выяжджала ніколі”.

Спадар: “Найперш урад мусіць зьмяніцца. Можа, прэзыдэнт у нас і добры, а вось чыноўнікі... Дый сам народ… Чаму мы мусім жыць горш за эўрапейцаў?”

Хлопец: “Вядома, гэта палітыка. І там, і там штосьці мусіць зьмяніцца”.

Спадарыня: “Мы Эўропе асабліва не патрэбныя. Калі вы будзе сябраваць з Эўропай, яны пойдуць нам насустрач”.
XS
SM
MD
LG