Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў: “Андрэю Клімаву вярнулі харчы”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Юры Баранкоў паведаміў “Свабодзе”, што Андрэю Клімаву вярнулі харчы, якія ў яго адабралі, калі прывезьлі ў Мазырскую калёнію на пачатку кастрычніка.

“Харчы бралі для праверкі, зараз ўсё вярнулі. Клімаў напісаў заяву, што прэтэнзій ў яго няма, сытуацыя цалкам нармальная”, -- паведаміў Юры Баранкоў.

Між тым сваякі палітвязьня кажуць, што ўжо болей за тры тыдні ад Андрэя Клімава няма адказаў на лісты і тэлеграмы, і яны непакояцца за ягонае здароўе.

“У яго парушэньні ў складзе глюкозы ў крыві. Гэта хвароба, блізкая да цукровага дыябэту. Ён мусіць харчавацца адмыслова, але якія ўмовы могуць быць для гэтага ў турме?” -- кажа жонка палітвязьня Тацяна Клімава.

Працяг слухайце ў эфіры і чытайце на сайце. • Апошні ліст ад сына Ала Клімава атрымала два тыдні таму, 12.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG