Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацкія пэнсіянэры патрабуюць сустрэчы са сваім дэпутатам


Радыё Свабода Сёньня група наваполацкіх актывістаў перадае дэпутату Палаты прадстаўнікоў Пятру Саламуху зварот. У ім грамадзяне, што жывуць у 25-й выбарчай акрузе, прапануюць свайму выбраньніку сустрэцца з навапалачанамі.

Пад зваротам падпісалася больш як трыста чалавек. У асноўным гэта пэнсіянэры і інваліды.

Дэпутат Саламуха ладзіць сустрэчы ў працоўных калектывах. Аднак вялікая грамадзкая група — пэнсіянэры і інваліды — практычна пазбаўленыя магчымасьці наўпрост задаць дэпутату пытаньні, якія іх цікавяць. Сярод іх і датычныя скасаваньня льготаў сацыяльна неабароненым грамадзянам.
XS
SM
MD
LG