Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін’юст бачыць менш падстаў для рэгістрацыі “Саюзу левых партый”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд скаргі на Міністэрства юстыцыі, якое адмаўляецца рэгістраваць “Саюз левых партый”. Працэс вядзе судзьдзя Мікалай Лабкоў.

Прадстаўнік міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон згадаў, што адмоўнае рашэньне было прынятае 9-га жніўня. Ужо пасьля гэтага (11-га кастрычніка) Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў жаночую партыю “Надзея”.

А ўлічваючы, што дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай з 2-га жніўня прыпыненая на шэсьць месяцаў, на думку спадара Харытона, з трох суб’ектаў Саюзу застаўся толькі адзін – Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). Таму Аляксандар Харытон лічыць, што цяпер падстаў для рэгістрацыі саюзу “зусім не застаецца”.

• “У судзе “Надзея” запатрабавала дзяржаўных гарантыяў, 09.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG