Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады далі памяшканьне для зьезду Партыі БНФ


Любоў Лунёва, Менск Намесьнік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч атрымаў дазвол ад Менгарвыканкаму на правядзеньне зьезду партыі ў палацы культуры менскага аўтазаводу.

Раней партыя зьвярталася ў Менгарвыканкам па дазвол правесьці зьезд у гэтым будынку, але атрымала адмову. У зьвязку з гэтым, В.Івашкевіч накіраваў зварот гарадзкім чыноўнікам, каб тыя дазволілі правесьці зьезд на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня намесьнік старшыні Менгарвыканкаму патэлефанаваў В. Івашкевічу і папрасіў яго не зьбірацца на плошчы, а правесьці зьезд у палацы аўтазаводу.
XS
SM
MD
LG