Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вёску Парыж упрыгожыла “Эйфэлева вежа”


Вячаслаў Кулік, Менск У вёсцы Парыж Пастаўскага раёна ўсталяваная копія Эйфэлевай вежы. Ажурнае мэталёвае збудаваньне ў 25 мэтраў вянчае каталіцкі крыж. Як і сымбаль рэвалюцыі ў сталіцы Францыі, беларуская канструкцыя мае чатыры апоры.

Мясцовы ксёндз Ёзас Булька сказаў, што ажыцьцявіць яго задуму дапамаглі спэцыялісты прадпрыемства “Глыбоцкія электрычныя сеткі”. Са словаў сьвятара, вёска Парыж рыхтуецца да свайго 200-годзьдзя. Тут цяпер будуецца новы касьцёл, ствараецца музэй Яна Паўла II, будзе прыгожы парк.

“А які Парыж без Эйфэлевай вежы? Вельмі прыгожа выглядае! Пляную там асьвятліць крыж. Ну, так будзе мастацтва! Гэта дзяржаўная палітыка – пашыраць турызм, але турызм мусіць быць цікавым”.

• У Беларусі зьявілася першая алея цьвярозасьці, 08.11.2007
XS
SM
MD
LG