Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка: урад пачынае абрастаць цінай


Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў дзейнасьць ураду падчас нарады ў пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.

Ён заявіў, што па выніках мінулых 9 месяцаў ня выкананыя 6 з 19 найважнейшых парамэтраў прагнозу на 2007 год.

“Мне здаецца, што ўрад у цэлым – фінансавы і сілавы блёкі – пачынаюць абрастаць цінай”, – сказаў кіраўнік Беларусі.

Паводле А.Лукашэнкі, сёлета не выконваецца прагноз па тэмпах росту вытворчасьці харчовых тавараў, па абмежаваньні тэмпаў росту імпарту і забесьпячэньні станоўчага сальда зьнешняга гандлю таварамі і паслугамі.

“Вы павінны разумець, што я не магу з году ў год паўтараць адно і тое ж. Гэта ператварае ўладу ў пасьмешышча”, – сказаў кіраўнік Беларусі.

А.Лукашэнка заявіў, што ў яго складваецца ўражаньне, што ва ўрадзе на чале з Сяргеем Сідорскім - дачасьнікі.

Кіраўнік Беларусі таксама запатрабаваў аптымізаваць і спрасьціць падатковую палітыку ў сфэры прадпрымальніцтва:

“Мы не павінны душыць ні прыватны, ні дзяржаўны сэктар сваімі незразумелымі падлікамі тых падаткаў, якія павінны выплаціць прадпрыемствы”.
XS
SM
MD
LG